Лакалізацыя відэагульняў

ПЕРАКЛАД

Localsoft прапаноўвае паслугі высакаякаснага перакладу відэагульняў. З 1988 года мы пераклалі тысячы гульняў.

АЎДЫЯМАТЭРЫЯЛЫ

Localsoft прапаноўвае паслугі дубляжу і апрацоўкі аўдыяматэрыялаў для міжнароднага рынку з прыцягненнем дыктараў — носьбітаў мовы.

ТЭСЦІРАВАННЕ

Выкананае намі тэсціраванне забяспечвае высокую якасць вашага лакалізаванага змесціва, у тым ліку тэксту, аўдыя, графікі, відэафрагментаў, субцітраў і інструкцый вытворцаў гульнявых прыставак.

3000

ЛАКАЛІЗАВАНЫЯ ВІДЭАГУЛЬНІ

30

ГАДЫ ПРАЦЫ

1500

ПЕРАКЛАДЧЫКІ ВІДЭАГУЛЬНЯЎ

50

РОЗНЫЯ МОВЫ

Пераклад

Localsoft прапаноўвае паслугі перакладу відэагульняў на больш чым 50 моў. Мы старанна правяраем, адбіраем і навучаем сваіх перакладчыкаў, каб забяспечыць найвышэйшы ўзровень якасці. Нашы лінгвісты перакладаюць толькі на сваю родную мову, да таго ж вынікі іх працы правяраюцца рэдактарамі. Усе нашы перакладчыкі любяць гульні, валодаюць найноўшай тэрміналогіяй і ведаюць інструкцыі для відэагульняў.

Эксперты ў галіне лакалізацыі відэагульняў

Найноўшыя інструкцыі Microsoft, Nintendo і Sony

Кантроль якасці: сертыфікацыя ISO 9001 і EN15038

З 1988 года лакалізавана звыш за 3000 відэагульняў

Магчымасць выканання буйных праектаў

Субцітраванне

Мы працуем з усімі буйнымі платформамі

Аўдыяматэрыялы

Localsoft стварае высакаякасныя аўдыяматэрыялы, якія дапамагаюць вам і вашым відэагульням стаць больш прыметнымі на міжнародным рынку. Вы можаце даверыць Localsoft выкананне шматмоўнага дубляжу, а таксама задач па падрыхтоўцы і далейшай апрацоўцы аўдыяматэрыялаў і быць упэўненымі, што праца будзе выканана якасна і ва ўзгоднены час.

Пераклад сцэнарыя

Кіраванне агучваннем

Сінхранізацыя з працягласцю гучання або рухамі губ

Студыі гуказапісу ў розных частках свету

Закадравы пераклад

Вялікі выбар дыктараў, якія валодаюць рознымі мовамі

ЗВЯЖЫЦЕСЯ З НАМІ, КАБ ДАВЕДАЦЦА БОЛЬШ

Тэсціраванне

Ва ўмовах сучаснага міжнароднага рынку ролю тэсціравання цяжка пераацаніць. Няправільны пераклад, арфаграфічныя памылкі, недакладная перадача культурных асаблівасцей, памылкі фармаціравання тэксту, праблемы з аўдыя і іншыя прыкрыя перашкоды могуць расчараваць гульцоў і ў канчатковым выніку прывесці да зніжэння аб’ёмаў продажу. Localsoft скрупулёзна тэсціруе лакалізаванае змесціва ў вашых гульнях, каб гарантаваць яго высокую якасць для карыстальнікаў.
Тэсціраванне лакалізацыі

Тэсціроўшчыкі — носьбіты мовы перакладу

Прыватнасць

Надзейныя біяметрычныя лабараторыі для тэсціравання

Наборы для тэсціравання ад вытворцаў гульнявых прыставак

100 месцаў (з магчымасцю пашырэння)

Класічныя гульні, якія мы лакалізавалі

Нашы кліенты

ВОДГУКІ НАШЫХ КЛІЕНТАЎ

Пра кампанію Localsoft

Кампанія Localsoft, S.L. — адзін з сусветных лідэраў у галіне лакалізацыі відэагульняў

Мы лакалізавалі ўжо не адну тысячу гульняў і прапануем высакаякасныя паслугі лакалізацыі, у тым ліку пераклад, праверку і падрыхтоўку матэрыялаў да публікацыі, субцітраванне, апрацоўку аўдыя і тэсціраванне лакалізаваных прадуктаў. Мы ганарымся сваёй працай і гарантуем найвышэйшую якасць сваіх паслуг.

Наша спецыялізацыя — праекты сярэдняга і буйнога памеру, для якіх мы падбіраем каманды ў адпаведнасці з вашымі індывідуальнымі патрабаваннямі.

Localsoft — гэта ўніверсальнае рашэнне для любых вашых патрэб у галіне лакалізацыі. Вы можаце быць упэўненымі, што ваш праект будзе выкананы своечасова, у межах бюджэту і на самым высокім узроўні якасці і прыватнасці.

Кантакты

Звяжыцеся з намі, выкарыстоўваючы кантактную інфармацыю ніжэй, або запоўніце форму запыту, каб бясплатна атрымаць разлік кошту для свайго праекта.

Пошта

Пішыце нам на info@localsoft.com

Тэлефон

Можаце задаць нам свае пытанні па нумары
+34 952 028 080.

Аddress

Localsoft, S.L.
Calle Marie Curie, 5
29590, Málaga
Spain (Іспанія)

Форма запыту